БЕЛ Ł РУС

За панажоўшчыну ў цэнтры Гомеля затрымалі ультраправага фаната міні-футбольнага клуба

24.08.2017 / 15:43

УШ

Гомельская міліцыя затрымала 18-гадовага Мікіту Блінніка. Хлопца вінавацяць у тым, што падчас бойкі ў цэнтры Гомеля 15 жніўня ён парэзаў апанента нажом.

Прычыны бойкі высвятляюцца, паведамілі міліцыянты. Пацярпелы застаўся жывы.

Цікава, што Бліннік — заўзятар міні-футбольнага клуба «БЧ» (Беларуская чыгунка).

Прычым у сацсетках хлопца — падтрымка беларускай мовы, Украіны і шэсцяў на Дзень Волі суседнічае з гісторыяй Рэйха і «расавай антрапалогіяй».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула