БЕЛ Ł РУС

У Кіеве спрабавалі ўзарваць помнік ветэранам АТА ў выглядзе мяча, уторкнутага ў карту Расіі

25.08.2017 / 10:41

Nashaniva.com

Помнік байцам АТА ў Кіеве ў чацвер раніцай аблілі фарбай, а ўвечары спрабавалі падарваць.

Пра гэта паведаміў «Украінскай праўдзе» дарадца мэра Кіева па пытаннях добраўпарадкавання Дзмітрый Белацарковец.

Паводле яго слоў, пасля 22-й гадзіны ў бок помніка з дарогі кінулі самаробнае выбуховае прыстасаваньне. Помнік не пашкоджаны. Ля яго засталася яма дыяметрам 50 см, глыбінёй 10 см.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула