БЕЛ Ł РУС

Міністар Шапіра: Праграма павышэньня эфэктыўнасьці сельскай гаспадаркі правалілася

2.09.2008 / 18:19

МБ; на аснове інф. БЕЛТА

Толькі 3 гаспадаркі з 60-ці, што былі вызначаныя ў якасьці маякоў, дасягнулі ўзроўню рэнтабэльнасьці, неабходнага для самафінансаваньня.

Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Сямён Шапіра на пасяджэньні прэзыдыюму Саўміну прызнаў правал «праграмы падвышэньня эканамічнай эфэктыўнасьці сельскай гаспадаркі» на аснове прадпрыемстваў, вызначаных у 2003 годзе ў якасьці базавых. Пад такімі меліся на ўвазе свайго роду прадпрыемствы-маякі, у якія дзяржава ўваліла вялікія сродкі і зь якіх хацела зрабіць узоры для перайманьня. Гэтак у Саюзе стваралі калгасы-ардэнаносцы шляхам вылучэньня ім вялізных датацый на тэхніку і сацкультбыт.

«На сёньня ўзроўню 1990 году дасягнулі ў вытворчасьці малака 6 з 59 сельгасарганізацыяў, у вытворчасьці жывёлы і птушкі — 38, у вытворчасьці збожжа — 58. Усяго тры гаспадаркі дасягнулі рэнтабэльнасьці, патрэбнае для самафінансаваньня», — заявіў С. Шапіра.

Між тым за 2004—2007 гады ў гэтыя базавыя гаспадаркі скіравалі каля 400 млн даляраў, зь іх дзьве траціны з Рэспубліканскага фонду падтрымкі сельгасвытворцаў і траціну зь мясцовых бюджэтаў. Таксама ім выдавалі тэхніку ў лізынг і ўгнаеньні. Сярэдняе фінансаваньне іх дасягнула 565 тыс. рублёў на гектар. Варта прызнаць, што гэта ўсё ж на парадак менш, чым складаюць датацыі сялянам у Эўрасаюзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула