БЕЛ Ł РУС

Ідзе збор сродкаў на адзіны ў Беларусі фестываль для самых маленькіх «Казачны джэм»

25.08.2017 / 14:44

КК, фоты прадастаўлены арганізатарамі фестывалю

палова праграмы — на беларускай мове

Фестываль тэатра, чытанняў і сумеснай творчасці для сям'і «Казачны джэм» праводзіцца ў Мінску з 2015 года. Сёлета ён запланаваны на 21-26 верасня, але каб свята атрымалася маштабным, арганізатарам патрэбная падтрымка.

Збор сродкаў на фестываль ажыццяўляецца на краўдфандынгавай платформе «Улей». На дадзены момант удалося сабраць усяго 7 працэнтаў з неабходных трох тысяч рублёў. Грошы патрэбныя, каб запрасіць цікавыя тэатральныя калектывы, якія будуць забаўляць людзей на працягу чатырох дзён.

Палова праграмы, традыцыйна, будзе беларускамоўнай: студыя «Варгін» (Мінск) пазнаёміць дзетак і іх бацькоў з беларускім фальклорам, кожны фестывальны дзень упрыгожыць спектакль на роднай мове ад «Лямцавай батлейкі» (Мінск), Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага імя Якуба Коласа (Віцебск) ды «Цыбулькавага» (Салігорск) тэатраў.

А вось як праходзіў «Казачны джэм» у мінулыя гады.

Майстар-клас па агучцы дыяфільмаў і ценявому тэатру.

Майстар-клас Святланы Бень па кардоннаму тэатру.

Прадстаўленне ад фальклорнай групы «Горынь».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула