БЕЛ Ł РУС

У панядзелак — дажджы і навальніцы

27.08.2017 / 12:42

nn.by

Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 28 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі. Будзе воблачна, з праясненнямі.

Ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца дажджы, у цэнтральных і ўсходніх раёнах — моцныя залевы і навальніцы.

Днём чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночны, парывісты, ноччу месцамі шквалісты да 15-20 м/с.

Уначы прагназуецца 8-14 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 16 градусаў. Днём — 13-19 градусаў вышэй за нуль, у паўднёвых раёнах — да плюс 21 градуса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула