БЕЛ Ł РУС

У Хабараўску таксіст прымусіў пасажыраў памыцца зялёнкай, бо тыя не заплацілі ВІДЭА

27.08.2017 / 16:20

nn.by

Відэа здзекаў з'явілася ў інстаграме «Навін Хабараўска».

Як вынікае з відэазапісу, мясцовы таксіст прымусіў дзвюх дзяўчат і хлопца, якія адмовіліся плаціць за праезд, змазаць сабе твары зялёнкай пасярод вуліцы на паркоўцы. 

На відэа бачна, як кіроўца ліе ў рукі дзяўчыны зялёнку і прыгаворвае: «Націрай, не лянуйся, вушкі таксама патры, каб відаць вас было».

У кадр таксама трапляе іншая дзяўчына, увесь твар якой у зялёнцы, і малады чалавек з запэцканымі рукамі.

Маладыя людзі за кадрам весела назіраюць за працэсам і каментуюць: «Будзеце сёння на ютубе», «ім увогуле ў Вяземск трэба».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула