БЕЛ Ł РУС

Беларускія добраахвотнікі зладзілі на ўкраінскім Палессі спаборніцтвы па крос-трыятлоне ФОТЫ

27.08.2017 / 16:57

Ігар Шчакарэвіч

26-га жніўня на ўкраінскім Палессі адбыліся спаборніцтвы па крос-трыятлоне «Polissia Challenge Cup 2017», у якіх узялі ўдзел больш за 80 чалавек. Адным з арганізатараў выступіў «Грамадскі сектар Атраду «Пагоня».

За перамогу ў спаборніцтвах змагаліся і некалькі беларусаў.

Спачатку ўдзельнікі праплылі кіламетр возера Сомін, пасля чаго пераапрануліся і селі на ровары. Праехаўшы 20 кіламетраў, спартсмены перайшлі да забегу на 6 кіламетраў. Фінішавалі ўдзельнікі ў вёсцы Смідын. Пераможцамі сталі прафесійныя спартсмены з Кіева, Дняпра, Львова і Жытоміра.

«Пагоня» — атрад беларускіх добраахвотнікаў, які браў удзел у баях на Данбасе на баку Украіны. Увосень 2016 года «Пагоня» спыніла ўдзел у вайсковых дзеяннях і стварыла арганізацыю «Грамадскі сектар Атраду «Пагоня», якая займаецца рознабаковай дапамогай беларускім добраахвотнікам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула