БЕЛ Ł РУС

Тэстастэрон зашкаліў

3.09.2008 / 15:51

МАК у найбліжэйшы час абвесьціць пра дзьве станоўчыя допінг‑спробы, атрыманыя ў Пэкіне. Хутчэй за ўсё, гаворка пра малатабойцаў Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана. У такім разе беларусаў пазбавяць алімпійскіх мэдалёў, а Дзевятоўскага могуць дыскваліфікаваць пажыцьцёва.

Вадзім Дзевятоўскі і Іван Ціхан

МАК у найбліжэйшы час абвесьціць пра дзьве станоўчыя допінг‑спробы, атрыманыя ў Пэкіне. Хутчэй за ўсё, гаворка пра малатабойцаў Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана. У такім разе беларусаў пазбавяць алімпійскіх мэдалёў, а Дзевятоўскага могуць дыскваліфікаваць пажыцьцёва..

Забаронены прэпарат тэстастэрон знайшлі у беларускіх кідальнікаў молату, прызёраў гульняў Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана, паведамляе Прессбол са спасылкай на Весь спорт.

Нагадаем, што на Алімпіядзе Дзевятоўскі заваяваў срэбра, а Ціхан — бронзу.

Допінг‑спробы былі ўзятыя пасьля фіналу 17 жніўня, і паказалі выкарыстаньне забароненага тэстастэрону, у выглядзе мазей ці геляў.

Дзевятоўскі ў 2000--2002 ужо адбываў дыскваліфікацыю за выкарыстаньне забароненых прэпаратаў, таму цяпер яму пагражае пажыцьцёвая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула