БЕЛ Ł РУС

У Докшыцах памерла трохмесячная дзяўчынка

29.08.2017 / 10:10

Nashaniva.com

Следчыя праводзяць праверку па факце смерці трохмесячнай дзяўчынкі ў Докшыцах. Пра гэта БелТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Трагедыя здарылася ў канцы ліпеня. Як патлумачыла Святлана Сахарава, следчыя Докшыцкага раённага аддзела СК ужо атрымалі вынікі патолагаанатамічнага даследавання. Прызначаная службовая праверка ва ўпраўленні аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама. Плануецца комплексная судова-медыцынская экспертыза.

Вынікі праверкі следчыя змогуць агучыць толькі пасля правядзення ўсяго комплексу мерапрыемстваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула