БЕЛ Ł РУС

Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ФБР

29.08.2017 / 10:30

Nashaniva.com

У цэнтральным апараце Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь 28 жніўня адбылася рабочая сустрэча старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча з прадстаўніком Федэральнага бюро расследаванняў Злучаных Штатаў Амерыкі па прававых пытаннях Яганэсам Ван Дэн Хугенам, часовым павераным у справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Робертам Райлі, супрацоўнікамі пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь, паведамляе сайт ведамства. 

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі магчымыя формы і метады ўмацавання двухбаковага ўзаемадзеяння ў крымінальна-прававой сферы дзейнасці Следчага камітэта і Федэральнага бюро расследаванняў. Сярод кірункаў узаемадзеяння былі адзначаны: барацьба з кіберзлачынствамі, злачынствамі ў сферы гандлю людзьмі, парушэннямі правоў інтэлектуальнай уласнасці, арганізаванай злачыннасцю, наркатрафікам і інш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула