БЕЛ Ł РУС

У Маскве на пераходзе аўтамабіль збіў беларуску і яе 10-гадовага сына: жанчына загінула

29.08.2017 / 10:38

асцярожна, жорсткае відэа

У Маскве пад колы аўтамабіля трапіла беларуска і яе 10-гадовы сын. Жанчына загінула, дзіця ў шпіталі. Смяротны наезд зафіксавала камера відэарэгістратара.

На запісе відаць, што аўтамабіль рухаўся на высокай хуткасці. Ён наляцеў на агароджу, збіў пешаходаў, якія пераходзілі дарогу на зялёны сігнал святлафора, і вылецеў на газон.

Як паведамілі ў прэс-службе ўпраўлення ГІБДД, аварыя адбылася раніцай 27 жніўня на Алтуф'еўскай шашы. За рулём «Хёндэ» знаходзіўся 46-гадовы мужчына.

У выніку ДТЗ 44-гадовая жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння, яе сын у цяжкім стане шпіталізаваны.

Паводле інфармацыі, газеты «Московский комсомолец», загінулая — жыхарка Гомеля. Яна разам з сынам прыехала ў Маскву, каб наведаць бацьку дзіцяці. Таксама выданне паведамляе, што з кіроўцам легкавушкі были канвульсіі — меркавана, у яго здарыўся прыступ эпілепсіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула