БЕЛ Ł РУС

Ірына Наркевіч і яшчэ пяць намеснікаў міністраў вызваленыя ад пасадаў

29.08.2017 / 14:19

Nashaniva.com

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 жніўня 2017 года №656 «Аб вызваленні некаторых службовых асоб», паведамляе прэс-служба ўрада.

Ірына Наркевіч. Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY.

У сувязі са скарачэннем штату работнікаў ад пасады намесніка міністра транспарту і камунікацый вызвалена Наталля Жамойціна, ад пасады намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва — Аляксандр Шастакоў.

Ірына Наркевіч вызвалена ад пасады намесніка міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў сувязі з пераводам да іншага наймальніка.

На іншыя пасады перавядуць Уладзіміра Рабаволава і Васіля Чэрніка, якія займалі пасады намесніка міністра інфармацыі і намесніка міністра культуры адпаведна.

Валерый Шаўчук вызвалены ад пасады намесніка міністра аховы здароўя - дырэктара Дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці ў сувязі з выхадам у адстаўку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула