БЕЛ Ł РУС

Кім Чэн Ын назваў апошні запуск ракеты прэлюдыяй да Гуама

30.08.2017 / 07:08

Nashaniva.com

Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын назваў апошні запуск балістычнай ракеты «прэлюдыяй да стрымлівання Гуама».

У панядзелак КНДР запусціла чарговую ракету, якая гэтым разам праляцела над паўночным японскім востравам Хакайда, а затым ўпала ў моры.

Раней Пхеньян ужо пагражаў накіраваць свае ракеты на востраў Гуам, дзе знаходзіцца вялікая амерыканская вайсковая база.

«Апошнія вучэнні па запуску балістычных ракет ва ўмовах, якія адпавядаюць ваеннаму часу, — гэта першы крок ваеннай аперацыі Карэйскай народнай арміі ў ціхаакіянскім рэгіёне і важная прэлюдыя ў дзеяннях па стрымліванні Гуама», - сказаў Кім Чэн Ын.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула