БЕЛ Ł РУС

Даляравы заробак ва Украіне за год вырас больш чым на 30%

12.09.2017 / 9:41

БЮ

Сярэдні заробак ва Украіне (за выняткам акупаваных тэрыторый) у ліпені 2017 года склаў 7339 грыўняў. Гэта $283 у эквіваленце.

Адзначым, што за год заробак у грыўнях вырас на 36,6%. Пры гэтым за той час украінская валюта дэвальвалася ў адносінах да даляра на 4,6%.

Пры гэтым Украіна па-ранейшаму лічыцца самай беднай краінай Еўропы, хоць і імкліва скарачае адрыў ад Малдовы.

Разам з тым, эканоміка Украіны мае велізарны «шэры» складнік. Заробкі ў канвертах афіцыйная статыстыка, зразумела, не ўлічвае.

Калі ўлічыць «нефармальныя» заробкі, даходы ўкраінцаў, імаверна, параўналіся з даходамі беларусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула