Мінчук купаўся ў забароненым месцы і ў адказ на заўвагу ударыў выратавальніка. Яго шукае міліцыя
Сталічная міліцыя шукае мужчыну, які ўдарыў выратавальніка Асвода за тое, што той зрабіў яму заўвагу. Пра гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
guvd.gov.by
13 жніўня мужчына купаўся ў забароненым месцы ў Свіслачы на тэрыторыі выратавальнага паста Асвода паблізу дома 20/2 на праспекце Пераможцаў. Выратавальнік зрабіў яму заўвагу, за што мужчына яго ўдарыў і нанёс цялесныя пашкоджанні.
Калі вы пазналі мужчыну на фота, праваахоўнікі просяць звяртацца ў Цэнтральнае РУУС асабіста або па тэлефонах: 8 029 263-74-29, 8 025 263-74-29, 8 017 288-81-13 (Аляксандр Віктаравіч) або 102.