БЕЛ Ł РУС

У Кобрыне 72-гадовы мужчына перакуліў матацыкл у кювет. Яго жонка загінула

31.08.2017 / 12:18

Nashaniva.com

У Кобрыне ў выніку аварыі загінула пасажырка матацыкла. Пра гэта паведамілі Tut.by ў ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Смяротная аварыя адбылася 30 жніўня, каля 17.30, у Кобрыне.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 72-гадовы жыхар пасёлка Птушкафабрыка, кіруючы матацыклам «Дняпро» з каляскай, ехаў па вуліцы Прывакзальнай ў напрамку вуліцы Каралёва. На Т-падобным перакрыжаванні ён не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет, дзе матацыкл перакуліўся.

У выніку ДТЗ 71-гадовая пасажырка матацыкла — жонка кіроўцы — атрымала сур'ёзныя траўмы і была дастаўлена ў бальніцу, дзе вечарам памерла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула