БЕЛ Ł РУС

Мікола Статкевіч выйшаў на волю

31.08.2017 / 13:48

Nashaniva.com

Фота з фэйсбука Марыны Адамовіч

Мікола Статкевіч выйшаў на волю пасля 5 сутак арышту. Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку яго жонка Марына Адамовіч.

Мікола Статкевіч быў затрыманы ў суботу 26 жніўня.

Першапачаткова паведамлялася, што ён павінен адсядзець 15 сутак за акцыю на Кастрычніцкай плошчы Мінска супраць сумесных вучэнняў, што прайшла 3 ліпеня. Суд па справе прайшоў у адсутнасць палітыка.

Затым стала вядома, што Статкевіч павінен адсядзець яшчэ 5 сутак за акцыю 30 сакавіка: тады 7 чалавек на чале з палітыкам каля ізалятара на Акрэсціна разгарнулі і трымалі цягам хвіліны бел-чырвона-белы сцяг у знак салідарнасці з затрыманымі 25 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула