БЕЛ Ł РУС

Серэна Уільямс нарадзіла дачку

2.09.2017 / 9:47

Nashaniva.com

Зорка сусветнага тэніса Серэна Уільямс 1 верасня нарадзіла дачку. Мама і дзіця пачуваюцца добра, перадаюць інфармагенцтвы.

Гэта першае дзіця 35-гадовай спартсменкі. Малая з'явілася на свет у адной з клінік Уэст-Палм-Біч, штат Фларыда (ЗША). Яе вага склала 3,09 кг. Імя немаўляці не паведамляецца.

Мужам Серэны Уільямс з'яўляецца адзін з заснавальнікаў парталу Reddit Алексіс Аганян. Пра сваю цяжарнасць тэнісістка паведаміла 19 красавіка гэтага года, абвясціўшы аб паўзе ў спартыўнай кар'еры на год.

Пры гэтым Уільямс захоўвае другое месца ў рэйтынгу WTA. За сваю кар'еру яна атрымала перамогу ў 72 турнірах WTA, з якіх 23 - гэта турніры Вялікага шлема. Серэна паабяцала вярнуцца да трэніровак у пачатку наступнага года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула