БЕЛ Ł РУС

У Мінску адбыўся збой базы ДАІ: паставіць аўто на ўлік або атрымаць правы сёння нельга

2.09.2017 / 11:13

Nashaniva.com

У Мінску 2 верасня не будуць працаваць рэгістрацыйны і экзаменацыйны аддзелы і адміністрацыйная практыка ДАІ.

У выніку тэхнічнага збою перастала працаваць база дадзеных МРЭА ДАІ па ўсім Мінску, піша tut.by.

У ДАІ расказалі, што паставіць ці зняць машыну з уліку, атрымаць або абмяняць пасведчанне кіроўцы сёння нельга.

- Магчыма, да вечара непаладку ліквідуюць, але мы не можам гэтага сказаць напэўна, - паведамілі ў ДАІ Мінска.

У аддзеле МРА ДАІ ў Ждановічах адзначылі, што непаладкі ў іх могуць ліквідаваць не раней за аўторак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула