БЕЛ Ł РУС

1200 абітурыентаў з акупаваных Данбаса і Крыма паступілі ў ВНУ Украіны

2.09.2017 / 19:56

СГ

Больш за 1000 абітурыентаў з акупаванага Данбаса і больш за 150 чалавек з Крыма паступілі ўжо ва ўніверсітэты і вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны ў 2017 годзе.

Пра гэта паведаміў у інтэрв'ю Грамадскаму ТВ прадстаўнік Міністэрства адукацыі і навукі Украіны.

Украіна дазваляе моладзі з акупаваных тэрыторый паступаць у свае ВНУ на льготных умовах, прычым залічваць ахвотных гатовая да 30 верасня.

У Крыме і на ўсходнім Данбасе на момант іх акупацыі расійскімі сіламі пражывала больш за 6 млн чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула