БЕЛ Ł РУС

На Беларусь насоўваюцца дажджы

3.09.2017 / 12:09

Nashaniva.com

У нядзелю, 3 верасня, у другой палове дня па заходняй частцы краіны магчымыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, паведамляе Белгідраметцэнтр.

Вецер паўднёва-ўсходні слабы, пры навальніцах парывісты. Максімальная тэмпература паветра ад + 15 ° C па захадзе да + 26 ° C па паўднёвым усходзе краіны.

У Мінску магчымы кароткачасовы дождж (верагоднасць 55-65%). Максімальная тэмпература паветра +20.. + 22.

Дажджлівае надвор'е, прагназуюць сіноптыкі, захаваецца і ў наступныя дні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула