БЕЛ Ł РУС

У Брытаніі прапанавалі мільён даляраў за разгадку шахматнай галаваломкі

4.09.2017 / 15:53

Nashaniva.com

Даследчыкі з Сэнт-Эндрускага ўніверсітэта ў Вялікабрытаніі прапанавалі мільён даляраў таму, хто зможа разгадаць старую шахматную загадку.

«Задача пра восем ферзяў» вядомая з 1850 года. Яе сутнасць заключаецца ў тым, каб расставіць на стандартнай шахматнай дошцы ў 64 клеткі восем ферзяў такім чынам, каб ніводны з іх не атакаваў іншага.

Гэтую задачу можа рашыць і чалавек, а пры ўскладненні ўмоваў (павелічэнні памеру поля і колькасці фігур) з галаваломкай спраўляецца камп'ютар. Аднак калі памер дошкі павялічваецца до 1000 на 1000 клетак, праграма завісае.

Таму навукоўцы прапанавалі ўсім ахвотным паспрабаваць сябе і прыдумаць алгарытм для рашэння задачы ці ж даказаць, што яго няма ў прынцыпе. На думку даследчыкаў, той, хто зможа напісаць такую праграму, будзе здольны адаптаваць яе і для вырашэння іншых важных задач.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула