У Мінску п'яны кіроўца на ўседарожніку пратараніў 5 аўтамабіляў
Аварыя адбылася днём 3 верасня на вуліцы Брэсцкай паблізу дома № 83. Як паведамілі відавочцы, кіроўца на «Нісане» ехаў заднім ходам і здзейсніў сутыкненне з прыпаркаванымі аўтамабілямі, пасля чаго ўрэзаўся ў дрэва.
Паводле інфармацыі ДАІ, у выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.