БЕЛ Ł РУС

У Сірыі загінулі яшчэ двое расійскіх вайскоўцаў

4.09.2017 / 22:25

Nashaniva.com

Двое расійскіх вайскоўцаў загінулі ў сірыйскай правінцыі Дэйр-эз-Зор, патрапіўшы пад мінамётны абстрэл. Мінабароны Расіі паведамляе, што па іх стралялі баевікі «Ісламскай дзяржавы».

«Вайскоўцы кантрактнай службы суправаджалі аўтамабільную калону расійскага цэнтра па прымірэнні варагуючых бакоў. Пры руху ў правінцыі Дэйр-эз-Зор аўтамабільная калона была абстраляная з мінамётаў тэрарыстамі ІДІЛ», — гаворыцца ў паведамленні міністэрства абароны, якое цытуе Інтэрфакс.

Адзін вайсковец загінуў адразу пасля абстрэлу, яшчэ адзін памёр у шпіталі пасля атрыманых раненняў.

Да гэтага часу афіцыйная колькасць загінулых за два гады расійскай аперацыі ў Сірыі складала 34 чалавекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула