БЕЛ Ł РУС

74-гадовы кіроўца пратараніў пральню ў цэнтры Нью-Ёрка ВІДЭА

4.09.2017 / 22:29

Nashaniva.com

Пажылы кіроўца, які кіраваў уседарожнікам, пратараніў пральню. Гэта адбылося падчас руху заднім ходам па Стэйтэн-Айлэнд у Нью-Ёрку. Паводле паведамленняў інфармагенцтваў, у выніку інцыдэнту шэсць чалавек атрымалі пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.

ДТЗ адбылося раніцай у нядзелю. Гэтым тлумачыцца невялікая колькасць пацярпелых. Падчас руху аўтамабіль набраў вельмі прыстойную хуткасць і лёгка прабіў вітрыну, праехаўшы амаль па ўсім памяшканні.

Паводле наяўных звестак, 74-гадовы кіроўца пераблытаў перадачы і здзейсніў наезд ненаўмысна. Сам ён атрымаў цяжкія раненні.

У цяперашні час стан траіх пацярпелых ацэньваецца як цяжкі. Ім аказваюць дапамогу ў лячэбных установах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула