БЕЛ Ł РУС

Cілавікам павысяць заробкі

5.09.2017 / 12:11

Арцём Гарбацэвіч

Як стала вядома «Нашай Ніве», да канца года вырастуць заробкі ў беларускіх вайскоўцаў і сілавікоў агулам: у супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў, Следчага камітэта, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дэпартамента фінансавых расследаванняў і г.д.

Рабіцца гэта будзе праз пераразлік памеру грашовага забеспячэння з улікам карэктуючых каэфіцэнтаў.

У лічбах, як нам патлумачылі вайскоўцы, гэта будзе выглядаць як працэнт да акладу — некаторыя спадзяюцца на павышэнне акладаў на 40%, але не адразу, а ў два этапы па 20%, першы з якіх мае адбыцца ўжо ў верасні.

У той жа час у сілавікоў могуць забраць некаторыя грашовыя бонусы, якія яны атрымлівалі пры выхадзе ў адпачынак.

Павышэнне памеру грашовага забеспячэння таксама прывядзе да павелічэння вайсковых пенсій.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула