БЕЛ Ł РУС

У аварыі ў Смаленскай вобласці загінулі пяць беларусаў

7.09.2017 / 8:46

Nashaniva.com

Пяць чалавек, усе грамадзяне Беларусі, загінулі ў выніку ДТЗ на трасе М1 у Смаленскай вобласці. Пра гэта TUT.BY паведамілі ва Упраўленні ДІБДР па Смаленскай вобласці.

Інцыдэнт адбыўся каля поўначы на 182-м кіламетры трасы Масква — Мінск каля вёскі Свярчкова Гагарынскага раёна. Сутыкнуліся два цяжкія грузавікі і мікрааўтобус «Мерсэдэс Спрынтар».

У выніку здарэння пяць чалавек, пасажыры Mercedes Sprinter, загінулі на месцы здарэння, усе — грамадзяне Беларусі. Тры чалавекі атрымалі траўмы: у бальніцу трапілі кіроўца аднаго з грузавікоў, а таксама два беларусы — 29-гадовы кіроўца і пасажыр мікрааўтобуса.

«На месцы да гэтага часу працуе следча-аператыўная група. Удакладняюцца дадзеныя па загінулых», — распавялі ў Упраўленні ДІБДР па Смаленскай вобласці.

Паводле папярэдняй інфармацыі, вінаватым у сутыкненні быў кіроўца аднаго з грузавікоў — ён выехаў на паласу сустрэчнага руху.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула