БЕЛ Ł РУС

Афіцыйныя прафсаюзы прызналі Краіну Баскаў

5.09.2008 / 12:21

Nashaniva.com

Пакуль беларускія ўлады перад дылемай наконт прызнаньня Асеціі і Абхазіі, афіцыйныя прафсаюзы палічылі асобнай дзяржавай Краіну Баскаў.

Цікавы выпадак здарыўся з фэдэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.

На гэтым тыдні Менск наведала дэлегацыя Эўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусьветнай фэдэрацыі прафсаюзаў. Пералічваючы краіны, прадстаўнікі якіх увайшлі ў склад дэлегацыі, сайт ФПБ назваў Кіпр, Аўстрыі, Гішпанію і … Краіну Баскаў.

Краіна Баскаў змагаецца за незалежнасьць ад Гішпаніі, часам ужываючы тэрарыстычныя мэтады.

Атрымліваецца, што ФПБ першай у сьвеце прызнала незалежнасьць Краіны Баскаў, якая нават тую незалежнасьць не абвяшчала.

Паводле Салідарнасці

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула