БЕЛ Ł РУС

Пад Магілёвам «Опель» сутыкнуўся са школьным аўтобусам: ёсць пацярпелыя

7.09.2017 / 10:47

Nashaniva.com

У Магілёўскім раёне 6 верасня «Опель» урэзаўся ў школьны аўтобус. Пасажыркі аўтобуса — 51-гадовая настаўніца і 13-гадовая школьніца — атрымалі ўдары, 49-гадовая кіроўца легкавушкі - больш сур'ёзныя траўмы, распавяла Tut.by прадстаўнік абласной ДАІ Анастасія Дарашкова.

ДТЗ адбылося ў 16.05 каля вёскі Вендараж. Бабруйчанка на «Опелі» не выбрала бяспечную хуткасць руху, не справілася з кіраваннем, выехала на паласу сустрэчнага руху і ўрэзалася ў школьны аўтобус.

43-гадовы кіроўца ПАЗа ўжо развёз большасць вучняў дадому, таму ў салоне аўтобуса былі толькі дзве пасажыркі.

Бабруйчанку шпіталізавалі з ударам грудной клеткі і пераломам унутранай шчыкалаткі правай галёнкі. Настаўніцу з вёскі Вендараж і школьніцу з вёскі Будзішча таксама забралі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула