БЕЛ Ł РУС

«Сустракае гасцей»: у Гродне беларускі афіцэр павесіў у сваёй машыне расійскі сцяг 

8.09.2017 / 10:43

Nashaniva.com

Што вы думаеце пра такі ўчынак?

Незвычайную сітуацыю здолеў зняць карэспандэнт Hrodna.life 7 верасня. Каля штаба Заходняга аператыўнага камандавання на вулiцы Ленiна падпалкоўнік Узброеных сіл Беларусі сцяг сваёй краіны ў машыне схаваў, а пад шкло павесіў сцяг Расіі.

Афіцэр патлумачыў, што такім чынам ён сустракае гасцей з Расіі, якія прыедуць на вучэнні Захад-2017.

Нумары аўто былі магілёўскія. Акрамя сцяга ў афіцэра на сядзенні вісела кепка з надпісам «Россия».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула