БЕЛ Ł РУС

Хутка лопне? Графік змены кошту біткойна параўналі з рынкавай «бурбалкай»

11.09.2017 / 17:07

Nashaniva.com

Пасля ўзлётаў часта бываюць падзенні. Хутчэй за ўсё, гэта закране і курс біткойна. Выданне Financial Times паказала графік, на якім можна ўбачыць меркаваны лёс папулярнай крыптавалюты.

Выява: Financial Times

Біткойн з'явіўся на пачатку 2009 года, цяпер гэта самая папулярная валюта на рынку.

Чытайце таксама: Топ-5 фактаў пра біткойны

Усяго за некалькі месяцаў біткойн падаражэў з тысячы даляраў да рэкордных пяці тысяч.

Такое развіццё валюты вельмі падобнае да звычайнай рынкавай «бурбалку», лічыць аўтар Financial Times Майкл Макензі. Любая «бурбалка» праходзіць некалькі стадый:

Цяпер, калі верыць графіку Financial Times, біткойн знаходзіцца ў фінальнай фазе трэцяй стадыі. Так што, магчыма, хутка на рынку крыптавалют выбухне самая вялікая «бурбалка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула