БЕЛ Ł РУС

Пінчук памёр у аўто пад Масквой. Сваякі вырашылі не спыняцца і паехалі з трупам дахаты

11.09.2017 / 18:36

Nashaniva.com

У Пінску каля будынка цэнтральнай бальніцы ў аўтамабілі Toyota Avensis Verso выявілі труп мужчыны. Афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка пракаментаваў для sb.by:

— Вызначана, што 41-гадовы пінчук разам са сваякамі знаходзіўся на заробках у Маскоўскай вобласці. Па дарозе дадому, на 41-м кіламетры Маскоўскай кальцавой дарогі, ён памёр. У сваю чаргу сваякі вырашылі не ставіць у вядомасць дзяржаўныя органы Расеі пра здарэнне, баючыся, што працадаўца ім не заплаціць. Самастойна яны перавезлі труп у Пінск. Па факце смерці грамадзяніна праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула