БЕЛ Ł РУС

Адвакат: Павел Грыб быў выкрадзены ў Гомелі, перададзены ў Смаленскай вобласці

12.09.2017 / 0:40

Nashaniva.com

19-гадовы выкрадзены ў Гомелі ўкраінец Павел Грыб знаходзіцца ў следчым ізалятары ФСБ па Краснадарскім краі Расіі.

Адвакат Андрэй Сабінін, які абараняе інтарэсы хлопца, пабываў у падабароннага ў СІЗА. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Пішу для ўсіх, хто ў тэме. Сустрэўся ў СІЗА з Паўлам Грыбам. Выглядае нармальна, але непакоіцца, што без лекаў. Таксама не вырашаны бытавыя праблемы. Я ж даў падпіску пра неразгалошванне, таму каментаваць сутнасць абвінавачвання не маю права. Са слоў самога Грыба, ён быў вывезены з Гомеля невядомымі людзьмі і перададзены іншым невядомым, і прыкладна праз пару дзён у Смаленскай вобласці быў аформлены пратакол затрымання. Пасля гэтага дастаўлены ў Краснадар», — напісаў адвакат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула