NaviBand прэзентавалі новы кранальны кліп: у нацыянальных касцюмах і з танцамі ля вогнішча
У рамантычнай і эмацыйнай песні «Бяжы» з альбома «Ілюмінацыя» з'явіўся такі ж моцны відэашэраг.
Здымаўся кліп цягам шасці дзён на фоне жывапісных беларускіх краявідаў: каля Нарачанскага парка і Налібоцкай пушчы. Галоўнымі героямі кліпа разам з Ксюшай Жук і Арцёмам Лук’яненкам сталі прыхільнікі іх творчасці.
Рэжысёрам відэа выступіў малады беларускі рэжысёр Кірыл Нонг, які вядомы такімі сваімі працамі, як кінастужкі «Здымаць на паразу» і «SYNC». А яго кароткі метр «Працаўнік года» стаў найлепшым на конкурсе мабільнага кіно velcom Smartfilm.