БЕЛ Ł РУС

Мартынаў: Грузіна‑асецінскі канфлікт быў справакаваны Грузіяй

8.09.2008 / 10:49

Nashaniva.com

Пра гэта міністар замежных спраў Беларусі заявіў у эфіры тэлеканалу АНТ.

Ваенны канфлікт паміж Грузіяй і Паўднёвай Асеціяй быў справакаваны грузінскім бокам. Пра гэта ў этэры тэлеканалу АНТ заявіў міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.

«Сутнасьць пазыцыі Беларусі простая і адназначная — мы лічым, што ўжываньне ваеннай сілы Грузіі справакавала гэту сытуацыю, якая, на жаль, мае доўгатэрміновыя міжнародныя наступствы».

«Лічым, што ўсе далейшыя дзеяньні павінны рабіцца строга на аснове міжнароднага права, і ў гэтым з намі салідарныя ўсе ўдзельнікі Арганізацыі Дамовы пра калектыўнай бясьпекі», — дадаў Сяргей Мартынаў.

БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула