БЕЛ Ł РУС

Расіянін з рэйса Вена—Мінск спрабаваў пранесці ў ручной паклажы змей, павукоў і скарпіёнаў

13.09.2017 / 16:57

Nashaniva.com

Увечары 12 верасня ў Нацыянальным аэрапорце Мінск для праверкі аператыўнай інфармацыі памежнікі спынілі 36-гадовага грамадзяніна Расіі, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Мужчына ў ліку іншых пасажыраў рэйса Вена—Мінск праходзіў памежны кантроль. У яго ручной паклажы супрацоўнікі мытні выявілі экзатычны груз: 54 змяі, 5 яшчарак, 25 павукоў, а таксама 9 скарпіёнаў.

Для якіх мэтаў расіяніну спатрэбілася хаваць падобнага роду тэрарыум ва ўласнай дарожнай сумцы, трэба высветліць праваахоўнікам. Мужчына перададзены супрацоўнікам мытні, а яго гадаванцы адпраўленыя на экспертызу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула