БЕЛ Ł РУС

Паведамленне пра мініраванне Гродзенскага аблвыканкама аказалася вучэбнай трывогай

14.09.2017 / 18:42

Nashaniva.com

Паведамленне пра мініраванне Гродзенскага аблвыканкама аказалася вучэбнай трывогай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе УУС аблвыканкама.

Сёння ў сацыяльных сетках з'явілася інфармацыя, што будынак Гродзенскага аблвыканкама замініраваны. Тэрыторыя вакол будынка была ачэплена, на месца прыехалі экстранныя службы. Неўзабаве ачапленне было знята, эвакуацыя супрацоўнікаў і наведвальнікаў не праводзілася.

«Паведамленне пра мініраванне аказалася вучэбнай трывогай», — адзначылі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула