БЕЛ Ł РУС

Пасля ўрагану на пляж у Тэхасе выкінула дзіўную марскую пачвару без вачэй ФОТА

15.09.2017 / 16:26

Ілья Параскевіч

Фота невядомае істоты выклала ў сваім «Твітары» амерыканская натуралістка Прыці Дэсай.

Тут і далей — фота Preeti Desai, Twitter

Як піша Прыці, яна адразу падумала, што гэта мінога, але, калі падышла бліжэй і ўбачыла зубы істоты, стала ясна, што гэта не так. На сваёй старонцы ў твітары яна запыталася ў біёлагаў, якія яны маюць думкі наконт гэтай пачвары.

Каментатары выказалі здагадку, што гэта можа быць асаблівы від вугра. Але дакладны адказ так і не знойдзены: нетыповыя іклы загадкавай істоты збіваюць усіх з панталыку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула