БЕЛ Ł РУС

Навукоўцы: Еўропу чакае самая халодная зіма за апошнія 100 гадоў

17.09.2017 / 09:54

Nashaniva.com

Брытанскія навукоўцы заявілі, што будучая зіма для еўрапейцаў стане самай халоднай за апошнія сто гадоў. Нас чакае рэзкае і зацяжное пахаладанне, якое, па прагнозах, пачнецца ўжо ў лістападзе.

Прычынай таго стане ўздзеянне ледзяных арктычных мас паветра і зніжэнне сонечнай актыўнасці. Кліматолагі кажуць, што планета рухаецца да нечага накшталт мінімуму Маўндэра — гэта перыяд доўгачасовага змяншэння колькасці сонечных плям, які быў зафіксаваны паміж 1645 і 1715 гадамі.

Ён супадае з перыядам падзення сонечнай актыўнасці і найбольш халоднай фазай глабальнага пахаладання клімату, якая адзначалася на працягу XIV—XIX стагоддзяў (малы ледавіковы перыяд).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула