БЕЛ Ł РУС

Запыт «Наша Ніва» — на першым месцы ў «Яндэксе»

19.09.2017 / 15:45

Ілья Параскевіч

+ топ-10 запытаў па-беларуску

Прадстаўнікі кампаніі «Яндэкс» распавялі «НН», пра што карыстальнікі часцей за ўсё запытваюцца па-беларуску. Вынікі аказаліся прыемнымі: пошукавы запыт «Наша Ніва» знаходзіцца на першым месцы ў топе!

«Па звестках за верасень 2017 года бачна, што ў асноўным людзі шукаюць розныя сайты, і ў першую чаргу — nn.by. Таксама ў топ трапілі запыты, звязаныя з школьнай праграмай», — адзначыла Наталля Жураўлёва, кіраўніца прэс-службы Яндэкса ў Беларусі.

ТОП-10 запытаў у «Яндэкс» на беларускай мове за верасень 2017 года

  1. наша ніва
  2. куфар мінск
  3. куфар пінск
  4. куфар баранавічы
  5. навіны бай
  6. куфар ліда
  7. салідарнасць
  8. квіткі бай
  9. роля мовы у жыцці чалавека і грамадства
  10. што мы можам зрабіць для развіцця нацыянальнай культуры

Варта адзначыць, што ўлічваліся толькі тыя запыты, для якіх дакладна можна вызначыць мову, бо многія словы аднолькава пішуцца на беларускай і рускай або беларускай і ўкраінскай мовах. Акрамя таго, ёсць запыты, уведзеныя па-руску, але з уключанай па памылцы беларускай раскладкай клавіятуры — такія таксама не ўлічваліся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула