БЕЛ Ł РУС

Мартынаў запрошаны на сустрэчу міністраў ЭС

9.09.2008 / 14:15

Ён мае правесьці перамовы з Бэнітай Фэрэрай-Вальднер, эўракамісаркай па замежных сувязях і эўрапейскай палітыцы суседзтва, з Бэрнарам Кушнэрам, кіраўніком МЗС Францыі, якая старшынюе ў ЭС, і найвышэйшым прадстаўніком ЭС па замежнай палітыцы і бясьпецы Хаўерам Салянам.

Міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў будзе запрошаны 15 верасня ў Парыж для сустрэчы з прадстаўнікамі «тройкі» ЕС, якую плануецца правесці ў межах чарговага паседжання кіраўнікоў МЗС краінаў з гэтай арганізацыі.

Аб гэтым паведаміў прадстаўнік прэс-службы еўракамісара па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы суседства Беніты Ферэра-Вальднер.

Па словах крыніцы, еўракамісар асабіста падтрымала запрашэнне Мартынава, і ягоныя перамовы, якія маюць адбыцца, з Фэрэрай-Вальднер, Бернарам Кушнерам, кіраўніком МЗС Францыі, якая старшынюе ў ЕС, і вярхоўным прадстаўніком ЕС па агульнай знешняй палітыцы і бяспецы Хаўерам Саланам назіральнікі разглядаюць у якасці першага кроку на шляху зняцця ЕС палітычнай блакады Беларусі, што доўжыцца ўжо чатыры года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула