БЕЛ Ł РУС

Кватэры ў мінскім хмарачосе прапаноўвалі па $2200 за метр. А цяпер не могуць прадаць і па $1175

20.09.2017 / 12:34

БЮ

Абвал цэнаў на сталічным рынку нерухомасці добра паказвае сітуацыя з першым беларускім хмарачосам «Ветразь».

Фота realty.ej.by

У 2011 годзе кватэры ў доме, які будавала расійская кампанія «Ітэра», каштавала да $2200 за квадратны метр. За наступныя гады расейцы паспелі збанкрутаваць і нерухомасць адышла ва ўласнасць банкаў.

Тыя марна спрабуюць распрадаць кватэры. На 21 верасня быў запланаваны аўкцыён, на які выстаўлялася 23 кватэры. Квадратны метр у самых вялікіх з іх каштаваў $1176 — і на такую цану было пададзена ніводнай заяўкі. Аўкцыён не адбыўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула