БЕЛ Ł РУС

Парашэнка заклікаў стварыць міжнародную групу па дэакупацыі Крыма

20.09.2017 / 20:42

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прапанаваў стварыць міжнародную групу па каардынацыі намаганняў датычна вызвалення Крыма ад расійскай акупацыі. Пра гэта ён заявіў у сераду на сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку, паведамляе УП.

«Прыйшоў час стварыць міжнародную групу сяброў украінскага Крыма для каардынацыі агульных крокаў і дзеянняў», — сказаў кіраўнік суседняй дзяржавы.

Ён нагадаў, што Генасамблея ААН прызнала РФ акупацыйнай дзяржавай, таму неабходна ўзмацніць міжнародны рэжым дэакупацыі Крыма.

Па словах Парашэнкі, Украіна разлічвае на дапамогу ў гэтым пытанні ад яе міжнародных партнёраў.

Украінскі прэзідэнт нагадаў пра пераслед акупацыйным рэжымам у Крыме мясцовых актывістаў і крымскіх татараў, у прыватнасці, пра намесніка старшыні Меджліса крымскіх татараў Ахтэма Чыйгоза, якога акупанты нядаўна прысудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Ён назваў паўвостраў «тэрыторыяй рэпрэсій».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула