БЕЛ Ł РУС

Каб трапіць у вагу, беларускі кікбаксёр на ўзважванні раздзеўся дагала ВІДЭА

23.09.2017 / 21:10

Nina.nn.by

Кур'ёзны выпадак здарыўся перад турнірам у Кітаі.

Беларускі кікбаксёр Макс Спадаранка на ўзважванні не трапляў у сваю вагу. Бракавала літаральна грамаў, таму, каб трапіць на спаборніцтвы, яму давялося зняць нават майткі. Збянтэжаны такім паваротам, ён яшчэ і пайшоў упрочкі ў чым маці нарадзіла.

Відэа Спадаранка апублікаваў ва ўласным інстаграме.

«Вось што здараецца, калі твой мозг даўно не атрымліваў вуглеводаў», — так ён пракаментаваў эксцэс.

26-гадовы Спадаранка — адзін з самых паспяховых беларускіх кікбаксёраў. Ён таксама ўдзельнічаў у шэрагу піяр-праектаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула