БЕЛ Ł РУС

У Маладзечне раўнівы кавалер падпільнаваў знаёмую пад пад’ездам

24.09.2017 / 11:56

41-гадовы маладзечанец запрасіў сваю знаёмую жанчыну правесці з ім вечар у адной з забаўляльных устаноў. У разгары вечара мужчына заўважыў, што яго знаёмая раптоўна знікла.

— Згараючы ад рэўнасці, мужчына пабег да дому, дзе жыла яго знаёмая — расказваюць у міліцыі. — Там мужчына затаіўся і пачаў чакаць.

Неўзабаве ў двор заруліў аўтамабіль, які даставіў дадому легкадумную жанчыну.

Паміж мужчынамі завязалася патасоўка. Раўнівец спрабаваў новага кавалера сваёй дамы выцягнуць з машыны, парваў на ім адзенне. Кавалер збег. Затое раўнівец вырашыў адыграцца на аўтамабілі: біў па ім нагамі, разбіў фары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула