БЕЛ Ł РУС

Робат-стаматолаг упершыню ў гісторыі самастойна правёў аперацыю

25.09.2017 / 20:09

nn.by

У Кітаі ўпершыню ў гісторыі робат-стаматолаг правёў аперацыю без дапамогі чалавека. Пра гэта піша выданне South China Morning Post. Робат паспяхова ўсталяваў пацыенту два зубы, створаныя на 3D-прынтары. 

Фота: AFP PHOTO/JIJI PRESS

Хібнасць устаноўкі імплантантаў склала 0,2 — 0,3 міліметра, што ўкладаецца ў межы стандарту для падобных аперацый. Тэхналогія распрацаваная праз недахоп стаматолагаў у мацерыковым Кітаі. Акрамя таго, распрацоўка дапаможа пазбегнуць хірургічных памылак.

Да пачатку аперацыі медыцынскі персанал настройваў робата, у тым ліку праграмуючы рухі прылады, вызначаючы вугал і глыбіню, неабходныя для правільнай імплантацыі зубоў. Такім чынам, хоць робат і выконваў аперацыю самастойна, для карэктнага функцыянавання яму ўсё ж неабходныя людзі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула