БЕЛ Ł РУС

На Лагойскім тракце сутыкнуліся чатыры грузавікі

25.09.2017 / 13:22

БелТА

«Седлавы цягач з прычэпам рухаўся па першай паласе. Наперадзе з-за ДТЗ пачалі тармазіць машыны. У выніку невыканання дыстанцыі цягач заехаў у заднюю частку грузавога аўтамабіля МАЗ з фургонам, з-за чаго яго адкінула налева на раздзяляльную паласу», — распавёў БелТА дзяржаўтаінспектар Андрэй Дзяркач.

Па шляху грузавік зачапіў яшчэ адзін, які паралельна рухаўся па суседняй паласе злева, а МАЗ ад ўдару адкінула на машыну наперадзе.

Больш за ўсё ў ДТЗ пацярпелі фура і МАЗ. На шчасце, абышлося без ахвяр.

Зараз рух на гэтым участку нармалізуецца. «Спрабуем прыбраць фуру, яна заняла дзве паласы», - адзначыў інспектар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула