БЕЛ Ł РУС

Сенатар ЗША Джон Маккейн, хворы на рак мозгу, агучыў сваё апошняе жаданне

26.09.2017 / 9:51

Nashaniva.com

Сенатар ЗША Джон Маккейн, які змагаецца з агрэсіўнай формай пухліны галаўнога мозгу, распавёў у інтэрв'ю пра сваю апошнюю мару. Пра гэта паведамляе USADaily.

Джон Маккейн у верасні 2017 года. Фота: EPA.

«У мяне было выдатнае жыццё і багаты досвед. Я хачу, каб, калі я сыду, на цырымоніі ў Ваенна-марской акадэміі ў нас знайшлася пара людзей, якія ўстануць і скажуць: «Гэты хлопец, ён служыў сваёй краіне», — сказаў Маккейн.

Таксама ён сказаў, што пасля пачутага прагнозу ён больш энергічны і больш заняты, таму што ведае, «што павінен рабіць усё, што ў маіх сілах, каб служыць гэтай краіне, пакуль магу».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула