БЕЛ Ł РУС

«Рэал» перамог «Дортмунд» у гасцях

27.09.2017 / 06:35

Nashaniva.com

У аўторак прайшлі восем матчаў 2-га тура футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Мадрыдскі «Рэал» перамог дортмундскую «Барусію» ў гасцях з лікам 3:1. Крышціяну Раналду аформіў дубль, яшчэ адзін гол на рахунку Бэйла.

З такім жа лікам «Напалі», але на сваім полі, перамог «Феенорд» (3:1).

Тры матчы скончыліся з лікам 3:0: «Севілья» выйграла ў «Марыбора». «Порту» перамог «Манака», а «Тотэнхем» АПОЭЛ у гасцях.

«Спартак» — Ліверпуль — 1:1, «Бешыкташ» — «Лейпцыг» — 2:0, «Манчэстэр Сіці» — «Шахцёр» — 2:0.

Восем матчаў пройдзе сёння, у тым ліку ЦСКА — «Манчэстэр Юнайтэд», ПСЖ — «Баварыя».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула