БЕЛ Ł РУС

Сёння канчатковы дзень развітання з летам

27.09.2017 / 6:38

Nashaniva.com

27 верасня праваслаўная царква адзначае адно з сваіх найбольшых святаў — Узвіжанне Святога і Жыватворнага Крыжа Гасподняга (Звіжанне).

Святкаванне Узвіжання запачаткаванае царквой пасля таго, як Алена, маці рымскага імператара Канстанціна, здзейсніла паломніцтва ў Ерусалім у пошуках крыжа, на якім быў распяты Ісус.

Алена насамрэч знайшла крыж, а ў 325 г. імператар Канстанцін даў загад усталяваць крыж на Галгофе, каб усе жадаючыя маглі пакланяцца яму. У гонар гэтага і адзначаецца свята Узвіжанне, якое называюць яшчэ Чэсны Хрэст. Адначасна ў гэты ж дзень прызначаецца строгі пост дзеля ўспаміну крыжовых пакутаў Збавіцеля.

Беларусы лічаць, што ў гэты дзень у лясах усе змеі збіраюцца разам, каб адправіцца на зімовы сон, таму 27 верасня людзі не рызыкавалі хадзіць у лес.

«Ва Узвіжання пару гадзюкі і вужакі хаваюцца ў нару».

Таксама гэты дзень лічыцца канчатковым развітанне з летам.

Зрэшты, так яно і ёсць. Сёння будзе яшчэ адносна цёпла, у Мінску прагназуецца +14…+16°C, у чацвер стане халадней — +11…+13°C.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула